Бяроза-Картуская (менавіта такую назву меў горад да 1945 года) ўпершыню ўзгадваецца ў 1477 годзе, калі Ян Гамшэй з жонкай Барбарай заснавалі тут касцёл Найсвяцейшай Троіцы (не захаваўся). Сямейства Гамшэй валодала мястэчкам да XVII ст. калі прадалі яе канцлеру Вялікага Княжства Літоўскага Льву Сапегу. Які быў апантаным католікам і пачаў будаваць на тэрыторыі мястэчка каталіцкі касцёл. Але веліч Бярозе прынёс яго малодны сын Казімір Леў Сапега, які ў 1648 годзе пачаў будаваць кляштар картусаў. І месца для яго было выбрана не проста так, а на тым месцы дзе па паданнях Леў Сапега знайшоў драўляны крыж падчас палявання.
Ужо праз 30 год кароль Ян Сабескі выдаў прывілей аб дазволе праводзіць на тэрыторыі кляштара кірмаш ў гонар свята Адшукання Святога Крыжа. Для тых часоў гэта была значная падзея, бо кірмаш прыносіў у горад гандляроў, іншаземцаў і багацце. Але ўсяроўна мястэчка да ХІХ ст. заставаўся меленькім.
Кляштар быў аўтаномны ад горада, меў у сябе бібліятэку, шпіталь, аптэку, касцёл і кельі. І лічыўся на тэрыторыі Еўропы самым буйным кляштарам картэзіанцаў.
У 1706 годзе ў часы Паўнойчнай вайны паміж рускімі і шведамі адбылася сутычна недалёк ад мястэчка, пасля чаго шведы занялі Бярозу, рабавалі і палілі яе.
У 1832 годзе наступілі сумрачныя дні для кляштара. За ўдзел у паўстаннях 1794 і 1831 гадоў некаторых манахаў, рускія ўлады зачынілі кляштар і аддалі яго ў падпарадкаванне Гарадзенскай губерні.
А пасля паўстання К. Каліноўскага значная частка будынкаў кляштара была разабрана і адпраўлена на новапабудаваную праваслаўную царкву Св. Пятра і Паўла ў горадзе і на казармы.
А медзяныя лісты з даху касцёла былі адпраўлены ў Гародню для будаўніцтва праваслаўнага храма. Сам горад перайменавалі з Бярозы-Картускай у Бярозу-Казённую.
І пасля яны пытаюцца чаму іх так не любяць ва ўсім свеце? Да таму што проста вынішчаюць усё на сваім шляху.
На тэрыторыі кляштара знаходзіўся таксама Батанічны сад і возера, якое падчас знаходжання тут рускага войска хутка прыходзіла ў заняпад.
Росквіт самога горада пачаўся, толькі калі ў ХІХ ст. праз яго была пракладзена чыгунка.
У 1930я гады палякі зрабілі на тэрыторыі кляштара лагер для рускіх, камуністаў, украінскіх нацыяналістаў. А пасля ўваходжання у склад БССР на тэрыторыя была аддадзена пад вайсковую частку.
У сучасным стане як бачна кляштар у вельмі і вельмі жахлівым выглядзе, і хаця з пачатку 1990-х гадоў вядзецца размова пра аднаўленне справа не ссунулася з месца.
Ад велічнага касцёла Св. Іосіфа, засталася толькі званніца і тая напалову абрэзаная.
А на другі паверх жылых карпусоў кляштара можна нават падняцца.
Велічнасць кляштара разумееш калі бачыш вось такое фота. Праўда, сапраўды дух перахоплівае.
фота з
http://berezakartuska.livejournal.com/ Макет Кляштара.
фота з
http://berezakartuska.livejournal.com/ фота з
http://berezakartuska.livejournal.com/ Царква Св. Пятра і Паўла.
Пабудавана ў 1772 годзе, перабудавана ў 1887. У перабудове былі задзейнечана цэгла з клятара картусаў. Падчас рэканструкцыі ў 2000-я гады ад знешняга аблічча амаль нічога не засталося.
На пярэднем плане бачны фантан, які быў пабудаваны да абласных Дажынак 2011 года.
Каля царквы знаходзіцца помнік бярозаўцам загінулым у Афганістане.
Таксама стаіць ваенная тэхніка... відаць іншага месца для яе не знайшлося. А калі і задумваўся нейкі мемарыял загінуўшым, то можна было зрабіць яго ў іншым месцы.
А гэта ваенныя казармы. Пабудаваныя ў ХІХ ст. таксама з цэглы кляштара. І адрэстаўраваныя не так даўно. Па шчырасці, скажу калі праяджалі я падумала, што гэта наватвор. Таму фота не маё а з
ЖЖ Бярозы.
Горад пакідае пасля сябе вельмі добрае ўраджанне. Зразумела, што асноўная вуліца адрамантавана і прыведзена ў парадак менавіта да Дажынак..., але ўсёроўна пакідае вельмі і вельмі станоўчае ўраджанне.
А герб дарэчы ў Бярозы вось такі. Як бачна на ім размешчана ўваходная брама кляштара.