КАМЯНЕЦ (Брэсцкая вобласць)

Apr 28, 2012 08:05

Прыгажуня Камянецкая вежа была пабудавана ў 1276 годзе валынскім князем Уладзімірам Васількавічам (яго постаць стаіць і на помніку Тысячагоддзя ў Брэсце). Такіх збудаванняў на тэрыторыі Беларусі было шмат (Полацк, Тураў, Наваградак, Брэст, Гародня), але захавалася толькі ў Камянцы. Дарэчы год пачатку будаўніцтва вежы лічыцца і годам заставання паселішча.




Вежа з'яўляецца і сімвалам горада і на гербе. Дарэчы гораду было нададзена Магдэбурскае права, якое дазваляла мець сваё самакіраванне, герб і незалежна гандляваць у Вялікім Кнажстве Літоўскім.


Горад належыў у розныя часы Кейстуту, Вітаўту, Янушу Мазавецкаму, Ягайле і вядома Радзівілам. Тут знаходзіўся і замкава-палацавы комплекс, і тэкстыльнага мануфактура, але да нашых часоў не захавалася.



Сама вежа па тыпу адносіцца да вежаў-данджонаў і выканана ў раманскім стыле (форма) з элементамі готыкі (байніцы). Вышыня вежы 31 м. Памылкова яе называюць Белая Вежа і вельмі здзіўляюцца, калі бачаць яе ў цагляным варыянце. :-) (Хаця, пры саветах яе сапраўды фарбавалі і бялілі).



Калі я першы раз пабачыла ў 1999 годзе яе, я была здзіўлена, чакала, што будзе вялікая вялікая. Хаця вялічыня ў нашыя часы рэч адносная.



Недалёк ад Вежы знаходзіцца і помнік яго стваральніку Алексе.


Фатаапарат наш стаміўся здымаць, і таму фота з Камянца мала ды і тыя напалову тэлефонам зроблены.

Трэба сказаць, што амаль па ўсёй Брэсцкай вобласці мы заўважылі акалічнасці. Мясцовыя ўлады выставілі вось такія стэнды каля ўсіх гістарычных помнікаў.


І гэта даволі зручна.

Непадалёк ад помніка знаходзіцца царква Святога Сімеона, пабудаваная ў 1914 годзе.


Таксама ў горадзе ёсць касцёл Святога Пятра і Паўла (1925 года, адноўлены ў 2001)


(фота з globus.tut.by)

Гімназія (пабудавана ў 1931 г.)


(фота з globus.tut.by)

І паўсюль, паўсюль па Берасцейшыне так шмат буслоў.


P.S. А яшчэ каля царквы мы знайшлі вось такі цікавы прыватны дом. Пашана гаспадарам, якія займаюцца і ў глыбі Беларусі нейкім дызайнам.




Радзівіл, Брэсцкая вобласць, Вандроўкі Беларусь, Вандроўкі, Мазавецкі, Каменецкі раён

Previous post Next post
Up