БРЭСТ. Вуліца ліхтароў (Брэсцкая вобласць)

Apr 27, 2012 17:19

З 2009 года ў Берасце з'явілася яшчэ адно арыгінальнае месца. Гэта вуліца ліхтароў і кожны вечар першыя 17 ліхтароў запальвае самы сапраўдны ліхтаршчык.




Знаходзіцца гэта месца напачатку вуліцы Савецкая, якая з'яўляецца ў Брэсце вуліцай для пешаходаў.


Сустрэне вас вось такі гадзіннік, дзе кожны мінак і госць горада можа даведацца ў які час будзе адбывацца запальванне ліхтароў.
Скажу вам шчыра, гэта вельмі зручна, бо наша вандроўка адбылася досыць нечакана для нас. Я не паспела прагледзіць нармалёва і падрыхтаваць маршрут. І пра вуліцу ўзагадала ўжо ў самім Берасце. Нават пакуль шлі па вуліцы даведваліся ў колькі заход сонца адбываецца ў гэты дзень. Але прадуманыя гараджане вырашылі дапамагчы турыстам.



Таксама для ўсіх ёсць яшчэ напамін, што на гэтай вуліцы будуць запальваць ліхтары. І калі вы раптам і не ведалі пра гэта... то прачытаўшы, яўна будзеце заінтрыгаваны.





Чамусьці ў Берасце вырашылі сімвалам ліхтароў зрабіць кажана...



І вось у час які паказаны на гадзінніку з'явіўся ліхтаршчык.



Ён самы сапраўдны, а не васкавы як можа падацца спачатку... І як я праглядзела па Інтэрнэце... вось ужо атрымліваецца займае гэту пасаду 3 гады. І ў любое надвор'е запальвае святло.



Мы налічылі 17 ліхтароў.. але магу і памыляцца.

Гэта была наша апошняя кропка ў Берасце, але да гэтага мы гулялі па вуліцы і атрымлівалі асаблівую асалоду... бо захоўвалася адчуванне нібыта ты ў Еўропе. Ці то шматлікасць рэкламы адыграла гэту ролю, ці то шматлюднасць, сонца і добры настрой, не ведаю.. але мы з Пашай сыйшліся на гэтым, што вуліца вельмі еўрапейская.

















Пакуль мы вандравалі, то заўважылі цікавыя насценныя малюнкі, якія яўна прыдаюць месцу свой каларыт.







А таксама на гэтай жа вуліцы, проста можна сказаць скарбонка арыгінальных рашэнняў. Вось вам Белтэлекам.



Ці вось такая шыльда.



На вуліцы знаходзіцца і помнік 1000-годдзю Брэста, які горад будзе адзначаць у 2019 годзе. Але зразумела, што берасцейшы вырашылі рыхтавацца да свята паступова і адчынілі помнік летам 2011 года.



З помнікам быў звязаны скандал, бо праваслаўная царква выступіла супраць узгадак Ягайлы... (які быў пазначаны на барэльефах помніка), а пасля атрымалася, што яшчэ было зроблена 75 граматычных памылак.



Спачатку мы думалі, што словы якія напісаны ніжэй адпавядаюць кожнаму герою зваянаму на помніку.... але гэта не так.























Пасярэдзіне помніка знаходзяцца барыльефы з рознымі гістарычнымі падзеямі.



Барыльеф з Ягайла.





А вось і самі постаці, якія былі зваяны ў бронзе.



Князь Уладзімір Васількавіч.



Летапісца.



Салдат.



Маці.



Князь Радзівіл Мікалай Чорны.

А на самым версе знаходзіцца Анёл-ахоўнік.


Падлічыла постаці і зразумела, што Вітаўта як раз такі і не засняла... не шансціць яму. Алё ён бачны на агульным фота помніка, які стаіць вышэй.

Нумарацыя вуліцы таксама вытрымана ў агульным стылі.


А завяршаецца пешая частка вуліцы вось такім цікавым гарадскім помнікам.


Вось такая яна вуліца ліхтароў у Берасце. Будзеце праяджаць завітайце, паблукайце.


А побач з будынкам Брэстгорсвятло знаходзіцца музей пад небам, дзе выстаўлены ўсе ліхтары, якія выкарыстоўваліся ў Брэсце. Праўда туды мы не патрапілі... бо проста не ведалі. Відаць наступным разам. :-)

Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць, Брэст, музей, Вандроўкі Беларусь, Вандроўкі

Previous post Next post
Up