Лінія Сталіна (Мінская вобласць)

Sep 21, 2010 09:45


Дабралася я са сваімі дзіцямі да Лініі Сталіна. Скажу шчыра, калі адкінуць у бок тое, што я як гісторык магу сказаць да гэтага створанага на пустым месцы міфа, то як музей для хлопчыкаў, дзе можна пакранаць розную ваенную тэхніку ён варты. Таму да гэтага музея я адношуся, як да музея ваеннай тэхнікі і магчыма вайны, а зменіцца час, можа і назва змяніцца. :-)
І так пачынаем.



Свой шлях хлопчыкі, і не толькі, могуць пачаць па музею з магчымасці пастраляць са зброі. Чым мы і скарысталіся, але рэч не скажу што вельмі танная, бо адзін стрэл каштуе 3000 беларускіх.


На тэрыторыі музея знаходзіцца шмат бункераў, дзе паглядзець на жыццё салдат можна з дапамогай вось такіх недарэчных манікенаў


У саміх бункерах размешчаны шмат рэчаў якія можна не толькі пакранаць, але і пакарыстацца імі. Напрыклад адчуць сябе радысткай Кэт і капітанам з пелескопам.


Мяне заўсёды здзіўляла гэтая традыцыя кідаць грошы? навошта? на патрэбы музея? ці на чорны дзень музея?


Ёсць на тэрыторыі музея і акопы, ну як жа без іх. І знаходзячыся тут разумееш наколькі вузкія яны былі, я як цяжка было падчас боя разбегчыся салдатам... хаця яны там не бегалі а больш ляжалі і стралялі.


Адразу прашу прабачэнне за шмат фотак з фэйсамі, бо чамусьці акамулятары дрэнна зарадзіліся і прыходзілася эканоміць амаль на кожным, аддаючы перавагу фота на памяць.
А вось такі можна назіраць відарыс з аднаго з акопаў... супрацьтанкавае агароджа ў ХХІ стагоддзі гэта крута, асабліва ў відавочку.


Плюсам музея з'яўляецца тое, што да ўсёй тэхніцы, якая на тэрыторыі музея можна не толькі дакрануцца, але і пакруціць, ды яна яшчэ і працуе. Так напрыклад гарматы круцяцца, падымаюцца, нават можна пабракаць затворам. А ў танкі залезці і адчуць сябе танкістам.






А гэта... мы з Мухтарам на граніце... не вядома хто Мухтар. :-)


На тэрыторыі музея знаходзяцца таксама і трыбуны для тых хто хоча паназіраць за баямі, рэальнымі баямі, якія праходзяць натэрыторыі парка раз на год. Дата ніколі не ставіцца дакладная, звычайна прымяркоўваецца да нейкай гадавіны.


На полі боя знаходзіцца для антуражу і нямецкая тэхніка, уся такая разбітая і пакарожаная, але маім вельмі падабаліся і гэты матацыкл, і танк.






А любіцелі тэст-драйва і тут знайшлі для сябе машыну па густу.


А на адной вырашылі нават і пракаціцца


Знайшлося месца і для такога рарытэта.


Гэта былі фоткі з тэрыторыі дзе адбываюцца ваенныя дзеянні. А пасля можна перайсці ўжо ў частку дзе размешчана ваенная тэхніка. Якую вядома можна таксама памацаць, палазіць.


Знаходзіцца там даволі шмат бункераў і ангараў.




А гэта я ўжо зразумела хто каля граніцы быў Мухтар :-)


Асобна размешчана авіацыя. Нам спадабаўся вось гэты Каркуша.


На самалёты як вы разумееце таксама можна залезці.




У завяршэнне прагляду мы пачаставаліся салдацкай кашай (грэчка з тушонкай) і пакаталіся на квадрацыклах... хто пакатаўся, а хто і пабегаў :-).


У заключэнне яшчэ раз паўтаруся. Музей варты таго каб наведаць яго для агляда тэхнікі, бо па сваёй маштабнасці і размешчанасці экспанатаў на тэрыторыі Беларусі такога больш ні дзе няма.

P.S. Краям вуха падслухала ў аднаго гіда, што прануецца не толькі катаць на танке (гэта задавальненне каштуе 1300000 беларускіх), але і паездкі на верталёце. А кошты на розныя паслугі якія робіць музей можна паглядзець на сайце.

Мінская вобласць, музей, Мінскі раён, Вандроўкі Беларусь, Вандроўкі

Previous post Next post
Up