Птушыная выспа

Sep 21, 2010 21:55

На дзень горада, які адзначаўся Мінскам 11 верасня, адбылося адкрыццё Парка Перамогі. А я сёння хачу распавесці пра яшчэ адну асаблівасць сталіцы - ПТУШЫНУЮ ВЫСПУ.



В вось гэта мост, які вядзе да выспы і жалезная брама, якая зачыняецца на нач. Да і сама брама зроблена арыгінальна - у выглядзе кляновага ліста. Праўда прыгожа.


На ўваходзе вас сутрэне вось такі стэнд з расповядам, дзе якія птушкі жывуць і дзе якія сцежкі пракладзены на выспе.


У самім міні-парку пракладзены сцежкі зробленыя з бярвенняў, і экалагічныя сцежкі (насцілы) з досак, якія мінімальна дакнанаюцца да зямлі.


На выспе размешчана вельмі шмат шпаковень, яны разнастайных памераў і выглядаў.


У цэтры выспы стаіць аглядальная вежа, якая нібыта максімальда дае магчымасць паглядзець і паслухаць птушак.


Асаблівасцю парка з'яўляецца тое, што тут няма ніводнага ліхтара. І таму парк закрываецца на нач, а так бы тут было б вельмі ўтульна сядзець закаханым парам. Хаця закаханым хапае месца тут і днём, бо месцаў на выспе вельмі шмат прыгожых.


На выспе размешчаны і арыгінальныя лаўкі. Карацей атмасфера ў парку вельмі і вельмі ўтульная скажу я вам.


Праўда жадаючых прагуляцца па новым парку было так шмат, што проста хадзілі натоўпамі і нармалёвыя фоткі не магчыма было зрабіць. Але думаю, што ў наступную весну,калі ажыятаж спаўзе і выспу паноўняць птушкі тут сапраўды будзе вельмі і вельмі ўтульня.


P.S. Пра Парк Перамогі, размова іншая, бо распавядаць пра парк і не паказаць фоткі фантанаў гэта сумна. А мясцовыя ўлады арыгінальна падыйшлі да адкрыцця парка. Яны запусцілі фантаны на 1 гадзіну, і пасля ўвесь час яны былі выключаны. А мінакі хадзілі і абураліся тым, што столькі рэкламы, а нічога няма... ну карацей як заўсёды зрабілі. Таму пра парк для тых хто там не быў распавяду калі будуць фатаздымкі фантанаў, дзеючых.

Вандроўкі Беларусь, Мінскія замалёўкі, Мінск, Беларусь

Previous post Next post
Up