Начная Вяснянка

Aug 27, 2010 20:27


Каля месяца таму я распавядала пра фантаны каля Мінска-Арэны. Дык вось, не так даўно, бо цямнець ужо стала раней чым звычайна, мы заўважылі, што фантаны яшчэ і з падсветкай. І падлавіўшы час калі вечарамі яшчэ цёпла было зрабілі вечаровую прагулку па мікрараёну.


Прабачце за якасць, бо фатаапарат усё ж такі не ахці, а паздымаць хацелася.



Яны свецяцца рознымі колерамі.






А яшчэ мы туды закінулі старэйшага. :-) Дарослыя паглядзеўшы на нас таксама паспрабавалі пралезці, толькі пачасаўшы рэпу. Дадумаліся адну струю прыціснуць далоней і толькі тады пралезлі ў цэнтр.

А яшчэ на Вяснянцы ідзе моцнымі тэмпамі будаўніцтва будынку Алімпіяйкага камітэта. І каля яго таксама запланаваны фантан.

Фантаны, Вяснянка, Мінскія замалёўкі, Мінск, Беларусь

Previous post Next post
Up