Аднекуль з іншасвету, аднекуль з недасяжнага здалёк пачуў голас нябожчыцы Тані Сапач: “Навучы майго Сяргея грошы зарабляць…” Гэтае ж яна казала на віленскай вуліцы Піліма. Адказваў, што немагчыма навучыць яе Сяргея грошы зарабляць. Тады мы смяяліся.
1991 год. Мінск. Траецкае прадмесце. Музей Максіма Багдановіча. Адкрыццё фотавыставы Алены Адамчык "Золата і крыжы". На першым плане Сяргей Харэўскі, Таня Сапач і Алена Адамчык.