У жыцці Аляксанды нічога драматычнага не здаралася. Ну хіба што ў драму можна залічыць выпусканне з рукі новага “Айфончыка”, які падаў на ўкамянелую плітку і разбіваўся на смерць. Асноўны драматызм гэткага пабытовага здарэння ўтойваецца ў тым факце, што Александра пабіла ажно тры “Айфончыкі” ўзапар.