Sep 28, 2016 10:38
2016-1963. Юра Яўменаў і дзень народзінаў
У маладосці я вельмі любіў свой дзень народзінаў. Рыхтаваўся да яго. Купляў шмат выпіўкі ды закускі. Запрашаў гасцей. Я так хваляваўся з-за свайго дня народзінаў, што хацеў, каб ён наступіў як мага хутчэй. Каб не моцна нудзіцца і пераймацца я знайшоў выйсце. У майго суседа і таварыша Юры Яўменава дзень народзінаў быў не 29, як у мяне, а 28 верасня. Таму я з выпіўкай і закускамі прыходзіў да Юры, і мы разам распачыналі двухдзённае свята. Цяпер я не так моцна хвалюся за свае дні народзінаў і стараюся не прыспешваць час. Юру я бачу гады ў рады. Толькі 28 верасня для мяне застаецца днём мастака, мастака Юры Яўменава. Днём добрага чалавека які дапамагаў мне ў маладосці бавіць час.
сУчаснікі