З кім я хацеў бы абмяркоўваць праблемы беларусазнаўства ХІХ ст., дык гэта з бясконца сімпатычным Захарам Шыбекам. Захар -- аўтар артыкула "беларусазнаўства" ў ЭГБ, апублікаванага яшчэ 20 гадоў таму. Аднак у яго сённяшніх развагах пра Каліноўскага я сяго-таго не разумею. Напрыклад, гэтага:
Колішняга польскага амбасадара ў Менску звалі Генрык Літвін. Гавораць, нейкі вядомы расейскі мовазнаўца, вывучаў крывічоў, вялікімі вачыма глядзеў на нашага дыялектолага Крывіцкага -- маўляў, ён прамы нашчадак крывічоў. Цяперашняя загадчыца аднаго з аддзелаў Інстытута гісторыі -- Кацярына Крывічаніна. І адкуль магло ўзяцца такое прозвішча?
У сваім слоўніку Насовіч растлумачыў мазур як 'мазаўшанін, чарнарус'. На што Цвяткоў слушна заўважыў, што гэта не адно і тое ж. Мазуроў, лічыў Цвяткоў, добра ведалі толькі ў Горадзеншчыне.
Згодна з беларускай вікі, Зарыян Даленга-Хадакоўскі нарадзіўся "каля вёскі Гайна Менскага павету Менскага ваяводзтва, цяпер Лагойскі раён Менскай вобласьці
( Read more... )