З кім я хацеў бы абмяркоўваць праблемы беларусазнаўства ХІХ ст., дык гэта з бясконца сімпатычным Захарам Шыбекам. Захар -- аўтар артыкула "беларусазнаўства" ў ЭГБ, апублікаванага яшчэ 20 гадоў таму. Аднак у яго сённяшніх развагах пра Каліноўскага я сяго-таго не разумею. Напрыклад, гэтага:
Калі б мары Кастуся Каліноўскага здзейсніліся, краіна сучасных беларусаў магла б называцца Літва, а яны самі - ліцвінамі ці гэтага:
Фактычна і ў свядомасці людзей, якія апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, заставалася адзіная для свайго Краю назва - “Літва”. Накінутая ім царызмам назва “Беларусь” спачатку прыжылася толькі ў памежжы з унутранай Расіяй.
Не ўпэўнены, што калі б мары Каліноўскага здзейсніліся, то краіна сучасных беларусаў магла б называцца Літвой. Не ведаю такога, каб царызм накінуў нам назву Беларусь.
Upd.
Допіс Шыбекі цяпер можна чытаць і па-ангельску