Накрапаў у танкавую суполку world-of-ru пост-параўнанне танкавай мапы "Энск" і архітэктуры Мінска. Пост па-руску тут - Энск и Минск UPD. Нехта пераклаў мой пост на інгліш для заходняй танкавай кам'юніці - Ensk inspired by Minsk
Нарэшце ў выходныя атрымаў ад КВГ свой заслужаны прыз (3 месца ў конкурсе мінікоміксаў). Не, канешне, галду я раней атрымаў і паспеў ужо патраціць, а вось кніжку пра "МышЪ" перадалі толькі зараз.
СУП - няша:) працягнуў на тыдзень тэрмін дзеяння платнага акаўнта з-за сутак перабояў у працы ЖЖ, варгеймінг у выпадку непаладак на серваках "танкаў" максімум суткі дадаваў да прэма, вось. ( КПВД )
Прыгадаўся мне тут адзін мой паўгадавой даўніны эпічны пост у профільнай танкавай кам'юніці world_of_ru (слабанервным раю НЕ ЗАХОДЗІЦЬ ТУДЫ!), які сабраў эпічныя 245 каментаў і выклікаў некалькі падобных пастоў ад спецыялістаў у іншых сферах горадабудавання.
Вырашыў паўдзельнічаць у чарговым танкавым конкурсе "Танкавік-2013" (дарэчы, хто ў тэме, можна яшчэ паспець да 28 лютага зляпіць нешта сваё). Зляпіў у двары М4 Sherman:
( Read more... )