Бронекарчы "Лініі Сталіна"

Sep 09, 2013 22:03

Вас вітае спецвыпуск нашай карчэрубрыкі, складзены па выніку паездкі на "Дзень танкіста-2013". Паехалі.

1. Сярэдні танк Т-44. Гады вытворчасці: 1944-1947 (усяго зроблена 1823 штук).


Даволі рэдкая баявая машына і на "ЛС" знаходзіцца, бадай, ці не адзіны яе экзэмпляр "на хаду". Цікавы факт, менавіта гэтым танкам выпала роля граць нямецкія "Тыгры" у эпічным савецкім кіне пра вайну "Вызваленне".


2. Лёгкі танк БТ-7. Гады вытворчасці: 1935-1940 (усяго зроблена 5328 штук).


Класічны савецкі міжваенны хуткі картон з той оперы, што "Браня крепка (ага 20мм як жа) і танкі нашы быстры". Дадзены экзэмпляр - мадыфікацыя 1937 года з канічнай цыліндрычнай вежай 1935 году (upd by vsevolod_volkov):


3. Сярэдні танк Т-34-76. Гады вытворчасці: 1940-1958 (усяго зроблена каля 85 000 штук уключна з мадыфікацыяй Т-34-85). На здымку больш позняя мадыфікацыя (наяўнасць камандзірскай вежачкі) арыгінальнай "трыдцацьчацвёрка" першых выпускаў з 76мм гарматай:


4. САУ СУ-100. Гады вытворчасці: 1944-1956 (усяго зроблена 4976 штук). Самаходная-артылерыйская ўстаноўка (САУ) на базе сярэдняга танка Т-34-85:


5. Нямецкая самаходка StuG III Ausf. F/8 1942 года на базе "тройкі" (PzKpfw III). Гады вытворчасці: 1940-1945 (усяго зроблена 9346 штук).


Цікава, што гэты танк быў знойдзены у рацэ Віхра пад Мсціслаўлем, адноўлены рэстаўратарамі "ЛС" і цяпер на ім горда рассякаюць немцэфілы:)

падарожжы, фота, танкі

Previous post Next post
Up