Энск ды Менск

Jan 05, 2014 00:56

Накрапаў у танкавую суполку world-of-ru пост-параўнанне танкавай мапы "Энск" і архітэктуры Мінска. Пост па-руску тут - Энск и Минск
UPD. Нехта пераклаў мой пост на інгліш для заходняй танкавай кам'юніці - Ensk inspired by Minsk


Ідэя паста - параўнаць будынкі на карце "Энск" з будынкамі рэальнага Мінска - нарадзілася пасля комента ridethehorseman да паста пра карту "Харьков".
Безумоўна, назва карты "Энск" як бы кажа нам, што на ёй прысутнічае гэткі сярэднестатыстычны савецкі горад без прывязак да пэўных геаграфічных аб'ектаў. Але тым не менш некаторае падабенства з тым жа Мінскам знайсці можна. Магчыма, гэта адбываецца таму, што карторобы выкарыстоўвалі ў якасці прататыпаў будынкаў для карты распаўсюджаныя па ўсім саюзе тыповыя архітэктурныя праекты і пры жаданні падабенства тых ці іншых пабудоў на карце і ў рэальным горадзе можна спакойна прыцягнуць за вушы. Што я і зрабіў) Пачынаем.

Архітэктура

1. Бадай самае яскравае і яўнае запазычванне архітэктурнага аб'екта з рэальнага Мінска для танкавага Энска - будынак-вежа вышынёй у 6 паверхаў. Такія панатыканы на мапе на кожным другім рагу. Напрыклад тут...


...ці тут:


А вось прататып гэтага будынка. Ён стаіць на рагу вул.Кашавога і вул.Клімава ў так званым "рабочым посёлке трактарнага завода" - раёне Мінска, пабудаваным у пачатку 1950-х для рабочых МТЗ:


Можна заўважыць, што на гульнявым будынку таксама прысутнічае маленькая вежа на даху, якая на рэальным мае большы памер.

2. Наступная пабудова не так відавочна падобна на свой прататып (калі канешне такі быў насамрэч). Гэта з выгляду пасляваенны трохпавярховік з магазінам на першым паверсе:


Самым падобным да яго тыповым будынкам у рэальным Мінску мне падаўся вось гэты дом, прынамсі некаторыя элементы дэкора, такія як паўкруглыя вокны першага паверха і трохкутны порцік з круглым вакном, прысутнічаюць у абодвух будынкаў:


Увогуле, на гэтым падабенства "Энска" і "посёлка МТЗ", аб якім казаў ridethehorseman, скончваецца. Аналагі іншых будынкаў з карты я знайшоў у іншых раёнах Мінска. Зрэшты, план "посёлка" трохі падобны на план "Энска" але гэтую акалічнасць таксама можна разглядаць як прыцягнутую за вушы:


3. На адну з мадэляў двухпавярховага барака на карце...


.. вельмі падобны барак з мінскага раёна "Грушаўка":


4. Мадэль цаглянага двухпавярховага дома...


... падобна на даваенны дом з так званага "пушкінскага посёлка" - пабудаванага ў год стагодзя смерці паэта ў 1937-м раёна Мінска:


5. Вось гэтая четырохпавярховая скрыня...


... падобна на вельмі спрошчаны і скарочаны тыповы даваенны ДАС (дом афіцэрскага састава), якіх у Мінску засталося некалькі штук у розных частках горада:


У тым ліку і ў "рабочым посёлку трактарнага задова":


6. Класічны савецкі сарай-кладоўка, такія захаваліся шмат дзе...


... і ў Мінску таксама:


Апроч гэтага на карце ёсць некалькі мадэляў дамоў, апазнаць якія я не змог.

Помнікі

7. Помнік Леніну ў цэнтры карты Энск...


... прыблізная копія помніка, што стаіць каля мінскага стадыёна "Дынама" ў двары бальніцы ім.Клумава:


Зрэшты, такіх помнікаў скульптара Каціхіна па ўсяму СССР было удосталь (см. список), да і на іншай карце "Северогорск" такі ж Ленін стаіць.

У якасці бонуса:

Аўтатранспарт на "Энске"

8. Цалкам верагодна, што прататыпам гэтай мадэлі аўтобуса...


... быў даваенны ЗІС-16:


9. А гэтага грузавічка...


...даваенны ж ЗІС-15:


Пры складанні паста выкарыстоўваліся матэрыялы аўтара а таксама: сайтаў www.tut.by і www.leninstatues.ru, жж-юзера bacian, яндекс-панарам і інш.

Мінск, перапост, архітэктура, танкі

Previous post Next post
Up