Паланга. Дзень дванаццаты

Aug 20, 2016 18:43

21.07.2016. Чацвер. Нікуды не едзем. Вырашылі гуляць па лесе і каля мора. Надумалі купіць новы чамадан з калёсцамі. Не знайшлі які б спадабаўся. Ідучы па вуліцы Вітаўта, Людміла зайшла ў краму, а я застаўся на вуліцы. Стаю хвілін дзесяць і раптам бачу-ідзе Зміцер Санько. Ён са сваімі прыехаў  у мінулую суботу на тыдзень і ў нядзелю з’язджае дамоў, як і мы. Жыве на Смілчу. Мы ў доме № 34, а ён у 40. Спадар Зміцер не купаецца, не загарае. Шпацыруе па сасонніку і па краю мора басанож.
У сеціве ўсё і амаль усе пра забойства Шарамета. Даўно столькі ні пра каго не пісалі. Смерць трагічная. Яна ўсім напамін, што трэба рабіць дабро і свае справы сёння, бо заўтра можа будзе позна…
Сёння ветрана. Вечарам пайшлі ў лес. Шмат старых акопаў, якія даўно зараслі, але засталіся, як руслы, па якіх цякла кроў. Напаткалі яшчэ адзін капанір. Уваходы закладзены цэглай.
Ідучы басанож берагам мора, звярнуў увагу на чырвоныя сцягі, якія вывешваюцца, калі купацца нельга, і падумаў: “Гэты пусты бераг, як тэрыторыя Савецкага Саюза, дзе засталіся толькі чырвоныя сцягі

вандроўка

Previous post Next post
Up