Па Ялоўскаму заказніку ў Свяціцу

Jun 24, 2024 21:42

Зімовы паход на Пакамерскія азёры выявіў шмат прыгожых месцаў ды цікавых дарожак ва ўрочышчы Пакамер Ялоўскага заказніка. Таму пакатайка ў той бок была толькі пытаннем часу


Як пакаталіся там, глядзім у ніжэйшым допісу

01. Выязжалі ранішнім дызель-цягніком у 05.02 на Лунінец. На пп Якуба Коласа былі ўжо ў 06.25


02. Што можа быць лепей ранішняга лесу?


03. Пяскі+вада - тыповае такое Палессе


04. На мапе амаль няма дарожак, але на самой справе іх там вельмі шмат, вось пошукам патрэбных і заняліся


05. Але не ўсё так проста


06. Дарожкі былі не ўсюды праязжальнымі


07. На свежых вырубках усё хутка зарастае


08. Забягаючы наперад скажу, што першыя 20 кілометраў па Пакамерскаму ўрочышчу занялі больш 2 гадзін


09. Бачыш дарожку? А яна ёсць)


10. Раптоўнае балота, якога не было ўзімку, пабудавалі бабры


11. Па бабровай грэблі


12. Пасля першых водных працэдураў, завалы выглядалі не самай цяжкай перашкодай


13. Нарэшце дасягнулі шыкоўнага сасновага берага Ялоўскага канала


14. Прыгожае месца


15. Як і весь тутэйшы лес


16. Райскі лес


17. Нажаль хутка прышлося выбірацца


18. Без балотных пакут гэта не атрымліваецца ну ніяк)


19. У пошуках страчанага...


20. Праз балотнае пекла


21. На сняданак паспелі дакладна да адкрыцця крамы ў Хатынічах, які добра паправіў матывацыю


22. Да Раздзялавічаў


23. Тутэйшы жвіравы аўтабан


24. Арыгінальны плот


25.


26. Паляўнічы вальер


27. Былы аэрадром, на якім быў пару год таму


28. Зараз тут склад угнаенняў


29. І зноў крама - Ганцавіцкае райпо нашае ўсё )


30. Тутэйшы пёсік


31. На далей на поўнач па "Раздзялавіцкаму тракту"


32. Вецер быў пераважна спадарожным, хуткасць прыкметна ўзрасла


33. Свяціцкі канал


34. Звярнулі на дамбу ўздоўж яго


35. Канал ідзе роўна па мяжы Выганаўскага заказніка


36. Зараз тут аднаўляюць меліяратыўную сістэму


37. Тут мы былі атакаваны полчышчамі сляпакоў. Добры стымул каб ехаць яшчэ хутчэй)


38. Нарэшце Свяціца


39. Дзе нічога не мяняецца за годы


40. Усё тая ж занядбанасць


41. Закінутыя будынкі


42. Рэшткі былой раскошы


43. Хоць прыпынак адрэмантавалі


44. Расклад руху даволі добры для такой глушы


45. Тутэйшая крама як пасля бамбёжкі (але ў вёсцы ёсць яшчэ адна больш прыемная)


46. Камрад спёкся)


47. Парадны выезд


48. Асфальцім патроху


49. Калі ўсе былі падрыхтаваныя для фініша, прыгоды зноў адшукалі нас)


50. Лясныя дарожкі


51. Па вырубцы


52. Заканамерны фінал)


53. Заказнік "Лагоня", а не тое што вы падумалі)


54. Укатаныя лясныя дарожкі


55. Апошні прывал


56. Апошнія 25 км па вядомай гравейцы праз Вялікія Лукі


57.


58. Нікога не пакінулі


59. Па жвіроўцы


60. Укатаная палявая дарожка


61. Стаміўся


62. За дзень больш 120 км Трэк такі


Фота ў гугле

Пакамер, Свяціца, Ровар_2024

Previous post Next post
Up