Зімовы паход на Пакамерскія азёры выявіў шмат прыгожых месцаў ды цікавых дарожак ва ўрочышчы Пакамер Ялоўскага заказніка. Таму пакатайка ў той бок была толькі пытаннем часу
У выходныя на стары новы год нарэшце схадзілі ў зімовы паход з начоўкай. Пакамерскія азёры пад гэтую справу добра пасавалі, таму што пару год таму туды заязжалі. Маршрут намаляваўся хутка і зрабіўся анонс