У мінулыя выходныя з'явілася магчымасць зганяць на годную стаянку воднікаў на Бярэзіне. Таму спланаваў маршрут па Барысаўскаму раёну па тутэйшых лясах з заездам на возера Палік, дзе я ніколі ня быў
01. Дабірацца з раніцы да Барысава было балюча: электрычка да Мінску ў 4.50, там перасадка на яшчэ адну да Барысава ў 8.10. 5 гадзін і мы на месцы
02. У Барысаве я ня быў амаль 20 год, таму паглядзець на горад было цікава
03. Горад стары, са сваім антуражам
04. У гістарычным цэнтры даволі прыемна
05. Славутасці там усялякія. Але ўвогулле горад пакінуў панурае ўражанне: упарадкаванасць у кепскім стане, тратуары дрэнныя, ці іх увогулле няма, а праз горад ідзе плыня транзітнага аўтатранспарту ад якога няма куды падзецца. Больш меньш прыемна толькі ў цэнтры. У астатнім горад у занядбанасці, а ён не маленькі. Баранавічы цэнтр галактыцы ў гэтым параўнанні
06. Выехаўшы з гораду як выдахнулі
07. Немудрагелістая, але арыгінальная транспартная інфраструктура
08. Маршрут быў лайтовым, жесці не планавалася
09. Асфальт ды жвір
10. Жвір вельмі добрай якасці
11. Таму кацілася хутка
12. Хто такі "яцвяг" ўпершыню даведаўся, але хто гэта, так і не зразумеў)
13. Бруду было зусім ня шмат
14. Нават лясныя дарожкі насыпныя
15. Кацімся хутка
16. Тутэйшае балотце
17. Скрыжаванне
18. Транспартная інфраструктура
19. Гламурны аўтобусны прыпынак
20. Крапіўная сцежка
21. Да Паліка вядзе прамы якасны жвір
22. Тут таксама пачынаецца Бярэзінскі запаведнік
23. Шыльда
24. Вось і возера Палік, на якім, як звычайна, ўсё "запрешчэно"
25. Шыльда
26. Нажаль сфатаграфаваць можна толькі так. Купацца забаронена
27. Няма там чаго рабіць, паехалі далей
28. Масквіч-2141 у добрым стане
29. Далей ўсё таксама было добра з дарожкамі
30. Годны жвір
31. Нягледзячы на спякоту кацілася лёгка
32. Каля крамы
33. Аўтобусны прыпынак
34. Сустрэчныя транспартныя патокі
35. Абед)
36. Нёман-4202
37. Ранданёр)
38. Апошні пункт вядомая Студзёнка
39. Тая дзе Напалеон з войскам пакутаваў
40. Помнік аб гэтым
41. Допіс да помніка
42. Помнік цікавы
43. Шыльда
44. Спуск да рэчцы
45. Бярэзіна амаль у месцы пераправы
46. Памятная шыльда. Ёсць яшчэ адзін помнік, але мы яго прапусцілі(
47. Нарэшце фінішны пункт на Бярэзіне
48. У прыгожым месцы за кодавай назвай "Пяскі"
49. Дзе была баня з аквапаркам)
50. За першы дзень больш за 90 км
51. У наступны дзень выехалі каб паспець на электрычку ў Барысаў у 12.20
52. Праехалі скрозь галоўную стаянку. Людзей ну вельмі шмат
53. Хутка былі зноў у Барысаве
54. Памятуючы дрэнны стан вуліц, паехалі адразу праз "прыватны сэктар". На тых грунтовых дарогах хаця б руху няма
55. Зазірнулі на стары пешаходны мост
56. Выгляд на тутэйшы пляж
57. Вакзал Барысава
58. Электрычка
59. У Менску былі невялікія справы, пасля каторых паехалі катацца па гораду
60. Наведали "дыямент ведаў"
61. І прыгожыя сцежкі ўздоўж Сляпянскай воднай сыстэмы
62. Вадаспады
63. Навошта куды ездзіць менчукі?)
64. Трохі трапілі пад дождж
65. Паспелі на электрычку ў Баранавічы ў 17.08
66. За другі дзень больш 50 км
Трэк першага дняТрэк другога дня Фота ў гугле