Працягваем
даследванне грамадскага харчавання ў правінцыі. У гэты раз разведка паведаміла аб годнай піцэрыі ў Сіняўцы Клецкага раёна. Туды і паехалі, нягледзячы на вялікую спякоту
elgatomarinero7 ужо зрабіў свой
допіс, ад мяне чытаем ніжэй
01. Выязжалі рана - у 7 гадзін, трэба было раней, але гэта балюча
02. Каля літоўскага леса перасяклі поле ільну. Гэта заўсёды заканчваецца маруднай чысткай прывада, але нічога не зробіш
03. Далей кацілася добра
04. Да спякоты яшчэ быў час
05. Каб падрыхтавацца да "пражаркі"
06. Асфальт змяніўся жвірам, але ня самым дрэнным
07. Сядзіба ў Каранеўшчыне нарэшце атрымала гаспадара
08. Усё ў яго атрымаецца. "Але гэта не дакаладна", як паказвае практыка
09. Перекрыжаванне с чыгункай на Слуцак
10. пп Падлессе
11. Раней тут быў жвір ды годная алея, зараз фігня
12. Сядзіба Чарноцкіх ў Начы, зазірнулі ў парк
13. Але нам дя галоўнай мэты
14. Ужо Менская вобласць
15. Нарэшце Сіняўка
16. Уваход у піцэрыю, каб не шыльда знадворку, ніяк не знайсці
17. Назва, накшталт "У начны клуб "Начны клуб" патрабуецца крэатыўны дырэктар"
18. Усярэдзіне гадната, для вёскі амаль рэстаран
19. Кошты як у горадзе, але памеры больш
20. Вось і галоўная мэта пакатайкі
21. Гатавалі хутка і меньш праз 15 хвілін мы ўжо зацанілі смак сапраўднай піцы, гэта вам не багамерзкія Дамінас ці, прасцігоспадзе, Дадо)
22. Усё што хочацца сказаць на адным фота
23. Сіняўка скрыжаванне вялікіх дарог Р-13 ды Р-43. Інфраструктура ды крамы ёсць каб падоўжыць тусіць
24. Але нас чакалі Нарэшавічы
25. Вёска аматараў Першай сусветнай вайны. Тут быў рускі тыл у1915-1918 года,
нават чыгунка, але перабольшваць значэнне вёскі яб не стаў)
26. Па лясной дарозу Савейкі зноў зазірнулі да
зросшыхся дубцоў
27. Было ўжо даволі спякотна, але ў лесе сцерпна
28. Сядзіба ў Савейках ў параўнанні за апошнім разам
выглядала лепш вырубка некалькіх дрэваў пайшла на карысць
29. Але далейшы стан стаў значна хужэй
30. Усё ідзе ў заняпад...
31. Дрэнна..
32. Савецкія статуі ды помнікі вакол прыбралі. З аднаго боку дрэнна, а з другога можа так і трэба - асноўныя будынкі нікуды не падзеліся і такія ж прыгожыя. Нават стала больш аутэнтычна
33. Тутэйшая сядзібная сажалка
34. Прыгажосць якая мае быць
35. Гаспадарчы двор
36.
37. Тутэйшыя могілкі вырубілі, адкрылася каплічка
38. Прыпынак у Гайнінцы
39. Тыповая Ляхавіччына
40. Занядбаны Гайнінецкі аграгародок, але крама працуе
41. На гэтым "чарговая інспецыя славутасцяў" Ляхавіччыны скончылася
42. Пачалася "пражарка" на палявой скавародцы
43. Тэмпература стала больш за +30, прыйшлося хутка ахлаждацца ў Цне, нягледзячы на глыбіню у 30-40 см, але ледзяную ваду
44. Выскокваем на вядомы "горны" аўтабан Н-2
45. У лесе хацелася цяньку, але яго амаль не было
46. Добра хоць да фінішу было недалёка
47. Пераезд
48. Нарэшце Ганцавічы
49. Горад пасля мінулагодніх "дажынак" квітнее і пахне
50. Усё нахолена, напамажэна. Расклад руху вісіць
51. Але на аўтастанцыі пустэча ды рухлядзь
52. Трохі амаль новых аўтобусаў
53. Усярэдзіне пуста, нават касы зачынены
54. Схема
55. Расклад руху вельмі бедны
56. На Менск існуе маршрутка
57. Расклад руху на Баранавічы
58. Наш дызель на Баранавічы ў 15.36
59. За дзень каля 90 км.
Трэк такі
Фота ў гугле