May 01, 2016 17:34
Кіно - не тэлебачанне... Дубаль ды дубаль. Менавіта з гэтай прычыны ў 6 гадоў я катэгарычна вырашыла не паступаць на акторскі:) І нават цяпер - як жа я люблю, калі з першага разу ўсё грэйт і гут. І нават калі вінаватая не лапцік-дзеўка, што забыла слова ды павярнулася ня тым бокам, а вецер ці тэхніка, што лажае, - усё адно, неяк бы адразу, га?.. І калі мікрафон фаніць на дваццаць чацьвертым паўторы табе хочацца цалкам аддаца ва ўладу рэжысёра - і няхай будзе, як будзе.
І яшчэ. Мы шчыра думалі, што адміністрацыя рынку нас прагоніць ўзашый за нашыя сумнеўна-беларускія пастаноўкі, а замест таго - за феерычную праходачку з вершачытаннямі атрымалі воплескі гандяроў бульбай ды морквай, якія крычалі: "На біс!" - ад такой народнай любові, відаць, і палёсіла зьняць з перашага разу. І нават вецер маўчаў, слухаў :) Цяпер бы на рэчку... Ракіцкі й Куціла мне сьведкі.
асабістае,
жыццё,
кіно,
2012,
праекты