Набор - 2012. АКАДЭМІЯ МАСТАЦТВАЎ шукае СЦЭНАРЫСТАЎ! Кірунак - “Кінатэледраматургія” (прасцей кажучы - сцэнарысты!!!). Форма навучання - завочная. Вы яшчэ не ведаеце, што першы беларускі фільм, здадзены ў вытворчасць, называўся "Прастытутка"? Не ў курсе, што ў "Андалузскім сабаку" Бунюэля рэзалі сапраўднае бычынае вока, а ў "Ідзі і глядзі" Клімава расстрэльвалі жывую беларускую карову? Вы першы раз чуеце, што было экранізавана 5 твораў Уладзіміра Караткевіча? Але пры тым збіраеце самастойна рабіць добрае кіно - быць натхняльнікам ды ідэйнікам? Тады вам - да нас!
Даведкі па тэлефоне: 288-15-69. Травень - рэгістрацыя на ЦТ, чэрвень - цэнтралізаваныя іспыты. Пачатак ліпеня - прыём дакументаў. Сярэдзіна ліпеня - экзамены непасрэдна ў Акадэмію.
Распаўсюд інфы надзвычайна вітаецца.