Перазімавалі вясну. І за гэта нам - опа! - і адразу лета. У сёння ішла ў малінава-парэчкавай кашулі з буцамі ў колер чарнічнага фіялету, у салатавых, як маладая цыбуля пасьля фоташопу, нагавіцах... І на кафедру пусьцілі. І ўвогуле надвор'е пачало бруіцца...
А потым...
Ён рыдаў,
хапаў за рукі,
пасьля -
амаль з намёкам -
за ногі,
блытаў валасы,
як вецер,
прасіў суцешыць.
Але не -
яна крутанулася,
як Зямля,
не разьвіталася
і сышла
ў томны
красавіцкі
вечар,
што ёй належыў...
;)