Nov 27, 2008 19:44
На вуліцы сьнежаньскай
яны елі ільдзяныя памаранчы.
А потым...
Ён хукаў на яе схаладнелыя пальцы.
А потым...
Ён набыў ёй кветку
сінюю, як ліхтарык.
А потым...
Ён назваў яе "дзеткай"
і пацалаваў у ружовы тварык.
І нават анёлы ў нябёсах
заўзелі:
"Давайце, давайце!.."
А ён цалаваў яе пальцы.
І яны памаранчы елі.
чарнавік,
вершы,
2008