Сёння прайшло падвядзення вынікаў конкурсу студэнцкай паэзіі "НЕЗАВЕРШАНАСЬЦЬ" і прэзэнтацыя зборніка з адпаведна назвай. Было вельмі міла з боку арганізатараў пазбавіць мяне пакутаў судзейства, але даць магчымасьць узяць слова перад удзельнікамі. Што можа быць прыемней за атрыманне прызоў у якасьці пераможцы? Хіба што ўручэння тых прызоў у якасьці ганаровага госьця. А калі прызы - гэта твае кнігі, дык ўвогуле песьня...
Радая была пабачыць столькі знаёмых і незнаёмых (што цешыць ці ня болей) твараў.
Падаецца, усё атрымалася
. І як магло не атрымацца, калі ў адным мейсцы сабралося столькі беларускіх вагантаў і
трубадураў :)