Проста глядзець ва ўсе вочы, дурліва пасьміхацца самому сабе і сусвету, бо хораша, бо так неверагодна хораша сустракаць узыход сонца ня лясным азяры ))
Дзе сонца?! Шэрань выядае мозак і рубіць сонным чмурам проста за кампом. Кава ўжо не дапамагае. Ляд з тым цяплом, мне дык было б добра, каб і травень быў у сярэднім +10. Але ж з сонцам! Яркімі сонечнымі днямі і сінім небам з белымі лапікамі аблокаў.