Лепель

Sep 22, 2012 19:38





Убачыў сьвет зборнік матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі “V Лепельскія чытаньні” (21-22.ІХ. 2012) [1].
 З прыемнасьцю хочацца адзначыць руплівасьць і аператыўнасьць супрацоўнікаў Лепельскага гісторыка-краязнаўчага музэя пры падрыхтоўцы гэтага выданьня. Таксама не магчыма не сказаць цёплых і ўдзячных словаў арганізатарам “Чытаньняў” і асабліва дырэктару музэя Аліне Стэльмах за гасьцінны прыём і высокі ўзровень правядзеньня канферэнцыі. У гэтым сэнсе, Лепельшчына можа даць фору шмат якім раёнам не толькі Віцебшчыны, але і ўсёй Беларусі, дзе гісторыя чамусьці пачынаецца і сканчаецца апошнімі “дажынкамі”. Але да тэмы. У дыхтоўна выдадзеным зборніку можна знайсьці матэрыялы не толькі мясцовых краязнаўцаў і музэйных работнікаў, але і дасьледчыкаў з Полацка, Віцебска і Мінска.
У прыватнасьці: 
  • Харытановіч З. А. Папярэднія вынікі даследвання гарадзішча Верабкі
  • Клімаў М. В. Дадатковыя археалагічныя даследванні на паўвыспе каля в. Ст. Лепель…
  • Плавінскі М. А. Да рэканструкцыі пахавальных традыцый раннесярэднявяковага насельніцтва Беларускага Падзвіння
  • Вайцяховіч А. В. Мужчынскі інвентар з курганоў вярхоўяў Бярэзіны…
  • Ляшкевич Э. А. Средневековое рыболовство на оз. Медзозол
  • Тарасаў С. В. Ганачарныя клеймы Беларусі і сумежных тэрыторый
  • Голубеў В. Ф. Карта горада Новы Лепель з Бібліятэкі Акадэміі навук Літвы
  • Голубеў В. Ф. Устава Льва Іванавіча Сапегі гораду Новы Лепель 1596 г.
  • Голубеў В. Ф. Устава мяшчанам горада Н. Лепель пасля завяршэння 12-гадовай слабады ў 1601 г.
  • Шарковская Н. Ю. Лепельские материалы в фондах Витебского церковно-археологического древнехранилища
  • Валодзіна Т. В., Лобач У. А. Лес у традыцыйнай карціне свету беларусаў Лепельшчыны.
  • Мішына В. І. Рытуальны статус і сімвалічныя функцыі дарогі ў абрадавай прасторы традыцыйнага вяселля беларусаў Лепельшчыны
  • Мишин П. И. Истоки представлений о Св. Юрии как о хозяине волков (на примере традиционных верований крестьян Лепельского уезда)
  • Тухта В. У. Поўны георгіеўскі кавалер Дамінік Канопка
  • Романова И. Н. «Лепельское дело»: от молчаливого бунта до широкомасштабных репрессий
  • Барановский А. Л. 201-й украинский охранный полицейский батальон на Лепельщине
  • Гребень Е. А. Социально-экономическая ситуация на Лепельщине в условиях нацистской оккупации.

Апрача пазначаных у зборніку прысутнічае яшчэ шэраг цікавых і зьмястоўных артыкулаў. Шчыра раю ўсім, хто цікавіцца гісторыяй, археалогіяй, этнаграфіяй Віцебшчыны і Беларусі ў цэлым.

[1] V Лепельскія чытанні: матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі (21-22.ІХ. 2012., г. Лепель). - Віцебск, 2012. - 192 с.

навука, Лепель, гісторыя, кніга

Previous post Next post
Up