Шлюбнае дрэва

Sep 22, 2012 18:04




Вярнуўся зь Лепельшчыны з цэлым ахапкам пазітыўных эмоцыяў і ўражаньняў. Яно і зразумела - край прыгажэнны, гаспадары - гасьцінныя, госьці - прыстойныя. Але гэтым разам раскажу пра Шлюбнае дрэва - сасну, якая ўзьнялася-вырасла над зямлёй у выглядзе аркі. Бабу Зіна, якая даглядае дзівосную хвою і выступае правадніком-медыятарам для прыезджых, кажа,  што дрэва насамрэч цудадзейнае. Але, перадусім, для дзяўчат, што дасягнулі шлюбнага веку, а ў шлюб той трапіць ніяк ня могуць. Як і належыць міфу, прыводзіліся абсалютна рэальныя гісторыі са шчасьлівым канцом.)) Дзяўчына, што прапаўзае пад дрэвам, выходзіць замуж  на працягу года! Можаце, паненкі, верыць, можаце ня верыць, я ж са свайго боку дадам наступнае і абсалютна праўдзівае: студэнтка Каця, нырцануўшы пад чароўнай аркай, праз колькі месяцаў знайшла сваё каханьне ў асобе Івана Кірчука, зь якім і пабралася шлюбам.  

міф, Падзьвіньне, дрэва, Лепель

Previous post Next post
Up