Сны. Пытаньне

Aug 08, 2012 16:53

Да чаго сьніцца ўлетку зіма?
Я ў ватоўцы нясьпешны брыду па засьнежанай роўнядзі азяра. Каробачка з матылём ляжыць пад пахай, бо мароз адчувальны, а ў кішэні чарвячкі могуць ушчэнт замерзнуць...
Мяркую, што сон прарочы і вяшчуе мне зімовую рыбалку. Месяцаў гэдак праз пяць.
Але раптам ёсьць іншыя варыянты?

пытаньне, сон

Leave a comment

Comments 2

berlaga August 8 2012, 14:43:52 UTC
Кажуць, што калі нешта сніцца, то абдудзецца акурат наадварот. Можа як раз сёння час браць вуду і хутчэй на Дзвіну за ляшчом? Не чакаючы той зімы ))))

Reply

uladzimer August 8 2012, 18:25:42 UTC
Азяро прыкмеціў. Зьбіраюся...))

Reply


Leave a comment

Up