Сны. Пытаньне

Aug 08, 2012 16:53

Да чаго сьніцца ўлетку зіма?
Я ў ватоўцы нясьпешны брыду па засьнежанай роўнядзі азяра. Каробачка з матылём ляжыць пад пахай, бо мароз адчувальны, а ў кішэні чарвячкі могуць ушчэнт замерзнуць...
Мяркую, што сон прарочы і вяшчуе мне зімовую рыбалку. Месяцаў гэдак праз пяць.
Але раптам ёсьць іншыя варыянты?

пытаньне, сон

Previous post Next post
Up