Кот Вагнера

Jul 29, 2020 18:30




Думаеш, мілы кацейка, што прымлеў на сонейку? Які ж ты легкаверны! Гэта расейскі найміт з прыватнай канторы Вагнера, закінуты ў Беларусь, каб дэстабілізаваць сітуацыю і разьбіць "хрустальны сасуд" к ядрэне фене. Тэрмінова склікаць Раду па бясьпецы і... забараніць мітынгі і ўсякую дзьвіжуху!
Калі сур'ёзна, то тупая хлусьня нагэтулькі няздарная, што з кадраў нават не прыбралі суданскія грошы, якія былі ў затрыманых. Зьбіраліся расплочвацца ў Мінску? Ды не, у Судане. Беларусь для іх - краіна транзітная. І ўсе пра ўсё ведалі, але ж прыйшоў час прадаць карцінку па новым курсе. Дзеля чаго? Глядзі вышэй. 

краіна

Previous post Next post
Up