Ulaslovy

Jul 28, 2020 16:21




*    *    *
Туман скрадае гарады...
Радно нябачнае вады,
як сьвіта дзеда-чарадзея,
як сон, як даўняя надзея,
што раптам праўдзіць за вакном.
І каравэлай стане дом,
каб плысьці белым акіянам,
вільготным, прывідным падманам,
у цішыні, дзе моўкнуць словы
і непатрэбныя размовы,
бо нас чакае сад дзівосны
і выбар, пэўна ж, вісакосны
паміж сабою і...сабой,
калі прыдуманы спакой
аздобіць белае чырвоным
насуперак усім праклёнам.

словы

Previous post Next post
Up