Дзень роднай мовы. Як і ўчора, і заўтра...

Feb 21, 2020 17:18

Тут і казаць няма чаго. Асабліва, калі так геніяльна ўсё ўжо выказала Яўгенія Янішчыц...

Верш.

Будзе слоту абвяшчаць прагноз,
Лістабой учыніць ператруску.
Песьняй, што расчуліла да сьлёз
Я прыму цябе па-беларуску.

Краю бесславёнага дачка,
Дзякуй лёсу, маю не ў нагрузку -
Зорны крыж Мацея Бурачка...
Ты ўва мне прызнаеш беларуску?

Сто разоў шукай другой красы,
А тым больш што сьвет даўно ня вузкі!
...Ды калі ты не бязродны сын -
Гавары са мной па-беларуску!

Час - вар'ят, шалёнае таксі.
Толькі ўсё ж ня мысьлю я аб спуску.
Кажаш, што магілы зарасьлі?
Памаўчы са мной па-беларуску.

мова

Previous post Next post
Up