Ulaslovy

Oct 23, 2019 20:46




*    *    *
Які чароўны плагіят,
што пражываеш, як навэлу,
стварае восень неўпапад,
накінуўшы аблокаў вэлюм
на золата дарог, палеткаў, дрэваў
і шэптам нагадаўшы зноў
карункі даўніх цёплых сноў
і ўжо, здавалася б, забытых сьпеваў.

восень, словы, падарожнае

Previous post Next post
Up