Справаў хапае, асабліва за кампом, які ўжо даўна стаў прыладай творчага працэсу. Але кастрычнік падарыў такія чароўныя дзянькі, што сядзець на выходных у горадзе - суцэльнае злачынства супраць сябе самога.
Ранішні туман прапаў, як і не было, пад прамянямі лагоднага восеньскага сонца.
А на далёкім палустанку быў прывітаны парадам тутэйшых кацякоў, усіх колераў і адценьняў))
Як адыйдзешся троху далей ад цывілізацыі, родная прырода, заўсёды шчодрая на сюрпрызы, прадэманструе каларытных прадстаўнікоў мясцовай фаўны. Казуля, быццам застыла, аглядаючы падарожнага чалавека, а я дык успрыняў гэты жэст, як жаданьне папазіраваць.
Але казуля вырашыла прадэманстраваць не толькі статыку, але і грацыёзную дынаміку))
Эх, колькі беларускіх фальклорных вобразаў завязана на каліну. Прыгожая, але гарклявая, сакавітая ды не надта наедная... Прыгажосьць дзяўчыны, яе шлюбны стан, але і каханьне няшчасьлівае...
І ператворыцца золата ў іржу,
як неба блакіт - у імжу,
але не сёньня, не сёньня...