Вышэй толькі неба

Jun 29, 2017 22:59




Пакуль я марнеў на апаніраваньні кандыдацкай дысертацыі, мая жонка сьмела ўзьнялася разам з рамонтнікамі пад самыя нябёсы. Некалі сам уздымаўся на званіцу Сафіі і магу засьведчыць, што дух пераймае канкрэтна. А тут, у люльцы высотнага крану - проста фантастычныя ўражаньні і краявіды.



Усё, што ўнізе, падаецца мініяцюрным і цацачным. Бясконцыя полацкія лясы - цёмна-зялёнай паласой па ўсім даляглядзе, сталёвая і стылёвая стужка Дзьвіны, і нават Барыс-Хлебнік, велічны і фундаментальны, як кладзеш на яго руку, выглядае маленькай пацеркай, ля якой мітусяцца чалавечыя мурашкі.



А вось і мая Alma mater сярод густой зеляніны гарадскіх прысадаў, дзе я ў гэты час слухаю пра ўплыў езуіцкіх калегіюмаў на соцыя-культурны ландшафт беларускіх гарадоў. Эх, чаму ж людзі ня лётаюць, як птушкі? Хаця б, беларускамоўныя...

Полацк

Previous post Next post
Up