Фальклёр і мадэрнізацыя

Jun 29, 2017 12:30

Разьбіраю архівы з полацкім фальклёрам. Трапіўся цікавы варыянт жніўнай песьні, перароблены суадносна чаканьням тутэйшых жней і іхным спадзяваньням на мадэрнізацыю вёскі:)

Сухота-пякота, цяжкая работа надаела,
закурыўся ціхі дробны дожджык па чыстаму полю,
закурыўся.
Зажурыўся мой родны татка ды па маёй долі,
зажурыўся.
Не журыся, ты мой родны татка, ды па маёй долі,
не журыся.
Выйду замуж я за камбайнёра,
выйду замуж.

каментар выканаўцы: Гэта значыць, ён усё сажнець і ёй будзе добра.

фальклёр, жніво, Полаччына

Previous post Next post
Up