Мінчанка

Jun 09, 2016 21:08

Жанчына сярэдняга веку была апранутая ў вандроўнае шмацьцё - вятроўка, каляныя паходныя нагавіцы, красоўкі...
Яна стаяла на строме Верхняга замку, задуменна глядзела на Дзьвіну і, па ўсім было відаць, чакала пачатку хроснага ходу ў гонар Ефрасіньні. Вонкавы антураж жанчыны дазволіў мне бясхібна вылічыць далёкага госьця. Тутэйшыя ў спартовым рызьзі на сьвята не прыходзяць. А мне ж, хоць вока выкалі, прафесійна цікава, адкуль да нас людзі едуць. Падыйшоў, запытаўся. Жанчына прыехала з Мінску. І, гледзячы на маю сьвятарную, прыгажэнную, непаўторную Дзьвіну, раптам запыталася: А что это за речка течёт?
"Во дзе сука!" - падумалася, але адказаў канкрэтна і суха: Дзьвіна.
І размаўляць мне з гэтай тупой цёткай расхацелася....

Мінск, Полацк, госьці

Previous post Next post
Up