Чакаю нясьцерпна, калі ўжо з'явяцца новыя беларускія грошы. Дакладней, чакаю, калі ў кішэні зазьвіняць беларускія манеткі. Бо заўсёды меў дысананс каля нашых сьвятых крыніц. Даводзілася кідаць усё, што было пад рукой: польскія грошы, украінскія копійкі, рускія капейкі, драбязу з Літвы, Латвіі, еўрацэнты... І неяк яно адчувалася сваёй ненатуральнасьцю. Цяпер буду ахвяраваць беларускім крыніцам беларускія грошы. Нармуль. Чакаю.