Суніцы

Jun 09, 2016 11:53




Зайшоўся на полацкі кірмаш і абамлеў: мора лясных суніц! Шклянка - 25 тысяч, паўлітровік - 60. Як жа мне засьвярбела вырвацца ў лясы! А як? Кожнага дня дзяржаўныя іспыты ці абароны дыпломаў. Нічога, вакенца знайду. Прэч з гораду - у лес, па суніцы, суніцы, суніцы... Бо толькі іх водар бясхібна нагадвае, што вырай бывае і на зямлі.

Полаччына, суніцы

Previous post Next post
Up