Ulaslovy

Mar 05, 2016 23:15




*     *     *
Апошні сьнег і вугалёк замест алоўка
на сакавіцкім палатне, нібыта графіка,
дзе аўтар - бог, ці божая кароўка -
для сонца й цеплыні шкадуе трафіку.

Суплётам рыскі, лініі, адценьні
на разьвітаньне зь вечнаю зімою,
каб зноў сустрэць, без слоў і летуценьняў,
не чорнаю, а белай паласою.

зіма, вясна, словы

Previous post Next post
Up