Дурная спадчыннасьць

Mar 10, 2015 21:28

Тое, што кожная вёска Беларусі ў часе акупацыі мела сваю вайну - не сакрэт. Бывае, што вайна тая так і ня скончылася дагэтуль. У адной з вёсак Бешанковіччыны размаўляў з бабуляй, што мае суседзямі нашчадкаў паліцая, які зьдзякаўся ў свой час над аднавяскоўцамі і ледзь не забіў яе маці.
Адносіны паміж суседзямі канфліктныя. І бабуля перакананая ў тым, што ўся тая шкода (суседскі конь перыядычна робіў шкоду на яе палетках) і чары, якія ёй вырабляюць суседзі, ёсьць адзнакай адмысловай спадчыннасьці. Асабліва зьдзівіў "абярэг" ад паліцаяў, у які сьвята верыць бабуля.
Насамрэч, не стае сур'ёзнага даследваньня ў галіне этнапсіхалогіі ці этнасацыялогіі (а можа яшчэ чаго) пра тое, як пачувалася пасьля вайны ў вясковым соцыуме радзіна тых жа паліцаяў зь ліку тутэйшых. Ці тых "партызанаў", што насамрэч рабавалі ды мардавалі людзей.

Ой! Ва імя Айца, і Сына, і Сьвятога духа! Амін. Як той Лукашэнка, дык мы цяпер не баёмся. А так паліцэйскія коні, і мы іх баяліся. У іх сіла - у іх ніва. Прымерна, у мяне сын - у яго харакцер мяккі, ён не жэстокі, а у іх жа (пра суседзяў, чый бацька быў паліцаям) у крыві ёсьць гэта зараза, у паліцаяў. Іх і завуць “паліцэйскія патомкі”. Іх чэрці мучаюць.Дык спасіба Лукашэнку, хоць яны баяцца Лукашэнкі!

вёска, вайна

Previous post Next post
Up