Ulaslovy

Nov 09, 2014 22:50




*   *   *
Наша з табой рака ў гэтую восень
нагадвае серп небам заточаны
мы можам глядзець,
мы можам заплюшчыць вочы,
мы можам схавацца ў паўсюдны цень
але рака цячэ і адбівае жылкай на скроні
адзін, два, тры... пакуль не супыніцца кроў
у авангардзе ці ар'ергардзе пагоні
нехта памрэ, а нехта народзіцца зноў

словы, рака

Previous post Next post
Up