* * *
Восеньскі кот зусім не падобны на летняга,
бо падае проста зь неба на капоты машын,
і ніхто яго не прагоніць з дарагой іншамаркі,
бо кожны ведае, як помсьціць восеньскі кот:
уночы ён кіпцямі паласуе ўтульныя сны
і набівае іх, нібыта падушкі,
золатам апалага лісьця.
Кожную ноч, кожную ноч,
аж да самай вясны...