Лепельшчына

Oct 16, 2014 20:05




Заўтра ў прыемнай кампаніі сваіх калег стартую на Лепель. Нагода - VІ Краязнаўчая канферэнцыя "Лепельскія чытаньні". Шмат пракідваю канферэнцый з шыльдай "рэспубліканская" ці "міжнародная", бо значная частка зь іх ёсьць малацікавымі і фармальнымі, дзеля "галачкі" у плане мерапрыемстваў. У Лепелі ўсё іначай. Ёсьць людзі, якія шчыра цікавяцца гісторыяй і культурай свайго краю і гасьцінна запрашаюць усіх, хто можа дапамагчы ў вывучэньні бацькаўшчыны. На вялікі жаль, з мястэчак Віцебшчыны толькі ў Лепелі ёсьць арганізаваная краязнаўчая праца. Раней быў яшчэ Браслаў, які таксама ладзіў "чытаньні", але там справа заглухла. Глыбокае, Паставы, Докшыцы... Тут можна казаць толькі пра самотных рупліўцаў.
А яшчэ ў Лепелі цешыць хатняя, утульная атмасфера, калі ніхто не "быкуе", маючы крутую навуковую ступень, але ўсе паводзяцца як землякі, што супольна і ўзаемапаважліва робяць супольную справу.

навука, краязнаўства, Лепель

Previous post Next post
Up