Могілкі

Sep 14, 2013 20:58

- Мяне вельмі цікавяць могілкі, я хачу пісаць пра іх! - безапеляцыйна заявіла мне студэнтка, як толькі мы пачалі абмяркоўваць тэму дыпломнай работы.
- Але ж усе папярэднія гады вы пісалі на іншую тэму. - зьбянтэжыўся я.
- Я ведаю, але я хачу займацца могілкамі Падзьвіньня! - настойвала студэнтка з нездаровым бляскам у вачах.
- Добра, добра, - набыта саступіў перад такім напорам, - але давайце пакінем гэтую грунтоўную тэму для магістарскай. А зараз давядзем да ладу, тое, што ўжо напрацавана...
Студэнтка зь неахвотаю пагадзілася, а я падумаў, што за год можа шмат чаго перамяніцца і пахавальная тэма будзе забытая. Бо ў веку, калі толькі і трэба, што займацца любоўю, заняткі могілкамі могуць і пачакаць.

могілкі, дыплом, студэнты

Previous post Next post
Up