Green Tour

Jul 04, 2021 23:38

Настрою нешта распавядаць няма ад слова зусім, але яшчэ крыху - і я ўвогуле забуду, што рабіла, таму напішу коратка і дадам крыху фота, а каму раптам цікава - больш фота па-ранейшаму ёсць у альбоме.




На панядзелак я браніравала экскурсію, якая не адмянілася з-за лакдауна, але мяне папрасілі перанесці яе на наступны дзень, бо больш не было жадаючых. Звычайна там групы здаецца да 15 чалавек, нас было трое 8) Віп тур атрымаўся.

Чаму гэтым разам арганізавана, а не самастойна? Экскурсія дазваляе паглядзець цікавыя месцы, якія знаходзяцца даволі далёка, і іншым чынам за адзін дзень дакладна не атрымаецца пабываць ва ўсіх. А тут нас з камфортам давозілі да кропак, ды яшчэ і абедам накармілі 8)

Пачалося ўсё з чарговых прыгожых відаў і пары сэлфі, а потым арганізавана паехалі па маршруту 8)









Першы пункт - падземны горад Дзерынкую. Уявіце сабе - 8 паверхаў пад зямлёй, у якіх людзі жылі, трымалі жывёл, рабілі віно. Усё дзеля таго, каб ворагі не знайшлі і не знішчылі. Складаная сістэма калідораў, каб адбіцца ў выпадку, калі вораг усё ж знойдзе. Сістэма вентыляцыі. А таксама шэраг калодзежаў, каб падымаць і спускаць прадукты і іншае не па тых самых складаных і вузкіх калідорах, а хутчэй.













Дзверы вось з камянюкаў рабілі, з аднаго боку можна хутка закаціць і зачыніць, а з іншага няма нават за што ухапіцца.




Калі вярнуліся на сонечнае святло, было неяк нават дзіўна 8)



Заехалі на пару хвілін на кратэрнае возера Нар. Па дарозе дарэчы праязджалі паварот на Nigde 8) Дзе была на адпачынку - Нідзе 8)
Карыстаючыся тым, што ёсць кампанія, зрабіла фотачак 8)












Праязджалі мясцовыя Strawberry fields 8)



Далей прыехалі ў даліну Іхлара. Там у нас быў час на нетаропкі шпацыр і шмат фота.



























Калі ідуць дажджы, экскурсіі сюды не водзяць, бо скалы могуць абрушыцца (і абрушваюцца). Вакол ляжаць камяні рознай ступені навізны, больш ці меньш абточаныя ветрам і вадою.









Бачыце Гену? 8))















Натуральна, час ад часу прыходзіш на кропкі адпачынку 8)










На адной з іх нас чакаў наш гід Ахмет і смачны абед. Вядома, мы селі ў самым прыгожым месцы 8)










Пасля шпацыру ды смачнай ежы хацелася застацца там і не ісці больш нікуды 8)) Але гэта было яшчэ не ўсё, таму мы сабраліся і паехалі далей. Па дарозе зрабілі фота з вулканам 8)






Ну а далей мы ехалі ў манастыр Селіме. Там былі іншыя людзі, і гэта было амаль што дзіўна 8)))















Зрабілі больш фота












Перад захoдам сонца заехалі на пляцоўку ў пачатку Даліны Галубоў. Паглядзелі, як іншыя турысты кормяць мясцовых жыхароў 8)
























Вельмі хутка (бо яны ўжо зачыняліся) зайшлі на мясцовую ювелірную фабрыку... І я набыла завушніцы ў форме паветраных шароў 8)))



(Гэта бранзалет, сплецены з срэбных ніцей)









Ну а пасля гід адвёз нас да ўваходу на Sunset Point, і мы яшчэ паглядзелі на захад сонейка пад пляшку гарачага вінішка ;)












Насычаны атрымаўся дзень. І чарговая даліна пройдзена. З майго спісу заставалася толькі даліна Земі, яе я пакінула на наступны дзень.


photos, birds, cappadocia, mountains, lakes

Previous post Next post
Up