Наступны дзень па плану быў "вольны" (можна падумаць, у астатнiя мяне хтосьцi прымушаў 8)), заставалася яшчэ адна далiна, якую раiлi наведаць, а з ранiцы я думала зазiрнуць усё-ткi ў мясцовы музей на вольным паветры.
Але ж з-за таго, што дакладнага часу выхаду, у адрозненне ад папярэдняга дню, не было, пакуль я не спяшаючыся паснедала, сабралася ды выйшла, ужо было даволi позна i спякотна, таму музей я зноў скiпнула i пайшла ў далiну Земi.
Як напiсана ў дапаможнiку, па дарозе ў далiну ёсць цiкавая царква El Nazar Church з платным уваходам, а калi спытаць, то назiральнiк можа правесцi яшчэ i да так званай "схаванай царквы".
Паварот на el Nazar з'явiўся даволi хутка. Пайшла правяраць 8)
Царква была зачынена, даволi хутка падыйшоў назiральнiк, якi прадаў мне квiток i адчынiў дзверы. Фатаграфаваць фрэскi ў цэрквах афiцыйна нельга, таму я за хвiлiну агледзела ўсё, i каб неяк апраўдаць увогуле сваю прысутнасць, запытала, якi ўзрост гэтых малюнкаў. Назiральнiк, здаецца, нават парадаваўся магчымасцi пагаварыць, i падрабязна растлумачыў мне, дзе хто намаляваны. З адной фрэскай было смешна:
- And here is Maria with angels
- I see
- Are you also angel?
- No, but I'm Maria
- So can you fly?
Пасмяялiся, кажа, можаш зрабiць фота, калi хочаш. Нiкога больш няма, таму можна.
Таму вось вам фота 8)
Пасля выйшлi, пытае, куды далей? Я кажу, у далiну Земi, трэба спяшацца, бо ўжо позна. Не, кажа, лепш гарбаты, потым пойдзеш. Атрымала класiчную шкляначку турэцкай гарбаты 8)
Сама думаю, ну нафiг тую схаваную царкву, пайду ўжо. Але назiральнiк сам кажа, ведаеш, тут яшчэ царква ёсць. Я кажу, чытала, але ж яна зачынена. А я табе ключык дам!
Карацей, замест "правядзе i пакажа" атрымалася "растлумачыць дарогу". Але шчыра кажучы, калi б не неабходнасць вярнуць ключ, я б не дайшла пэўна 8))) Бо трэба было iсцi "вось туды, дзе белая пляма (паўсюль), i да самотнага дрэва на гэтай белай пляме (нiводнага), а потым унiз па лесвiцы (нават пасля таго, як убачыла яе здалёк, не адразу знайшла на месцы).
Але нарэшце патрапiла, адчынiла, зрабiла яшчэ фота.
Пасля яшчэ адной шкляначкi гарбаты, за якой даведалася, что на наступны дзень тут свята, i музей адчынены не з 8, а з 13 (дзякуй, карысна), пайшла нарэшце ў напрамку Земi.
Гэтая далiна была пазначана, як вартая для наведвання, але не такая папулярная, бо яна не ўваходзiць у турыстычныя маршруты. Яшчэ была адзнака, што ў адным месцы "можа здацца, што вы зайшлi ў тупiк, але насамрэч, гэта сцяжынка, i там можна прайсцi", а ў iншым будзе "развiлка, i калi пайсцi налева, патрапiце ў тупiк, а направа працягнеце iсцi". У спалучэннi з тым, што людзей там ходзiць мала, а кусты растуць хутка, час ад часу я губляла ўпэўненасць, што ўсё яшчэ iду па сцежцы. Таму радавалася, калi траплялiся знакi з лiчбамi пройдзеных кiламетраў.
З самага пачатку за кожным паваротам сустракалiся лашадкi 8)
Потым пайшлi ўжо проста чарговыя крутыя пейзажы 8)
Праз нейкi час выйшла (як гэта было i ў iншых далiнах) на чыйсцi агарод 8)) Але тут гаспадар не валодаў ангельскай або рускай, ды i не вельмi iмкнуўся зразумець, што я пытаю. Земi? Тут. Дзе далей сцежка? Дык тут. Пасля трох "раундаў" аднолькавых пытанняў ён проста пайшоў па сваiх справах, а я пайшла праз яго агарод, чакаючы, што можа ён скажа "туды нельга". Але не, яму было пофiг.
Праблема ў тым, што нейкай вiдавочнай сцежкi бачна не было)) Мабыць, ужо там я пайшла ў няправiльны бок, а мабыць недзе далей. Але хвiлiн праз дваццаць я зразумела, што сцяжынкi больш няма, я iду праз нейкiя зараслi. Паспрабавала выйсцi зноў на якую сцежку, i заблукала канчаткова.
Крыху надавала надзеi наяўнасць паўсюль пластыкавых бутэлек - прыкмета прысутнасцi людзей. Але я разумела, што таксама iх магло занесцi ветрам аднекуль зверху. Заўважыла, што ёсць нешта падобнае на пад'ём наверх, але ўнiзе трэба было амаль што падскочыць з дапамогай сухога дрэва, i назад я б ужо не спусцiлася. Палезла. Прайшла так некалькi метраў, але метра за тры да верху "сцежка" ўжо адназначна знiкла. Можна было прабегчы гэтыя тры метры адным рыўком, але не было нiякай гарантыi, што там плата, а не грэбень чарговай скалы. Таму крыху падумаўшы i супакоiўшыся, папаўзла ўнiз. На апошнiм кавалку, дзе "назад не злезу", такi злезла)) Толькi праткнула тканiну цiшоткi аб паламаную галiнку дрэва.
Задумалася, што будзе, калi я не знайду дарогу. Карыстаючыся парадамi па бяспечнаму наведванню далiн, я загадзя папярэджвала
mroia, куды iду, i калi б я да восьмай вечара не напiсала, што ўжо дома, яна б пачала хвалявацца, а праз яшчэ якую гадзiну пэўна напiсала б у гатэль, дзе я жыла. Але што далей? Далiна - прыкладна 6 км, я недзе ўнiзе i вiдавочна ўжо недзе далёка ад сцежкi, хз як адшукаць.
Пад гэтыя думкi пачала проста iсцi наперад, стараючыся выбiраць варыянты, вядучыя вышэй. Не ведаю, колькi часу так iшла, па адчуваннях не меней за гадзiну 8))) На самой справе мабыць хвiлiн 15-20, неўзабаве падалося, што ўжо амаль бачна дарогу. Ламанулася наверх i нарэшце выбралася. Аднекуль адсюль)
Навiгатар падказаў, што да Учхiсара 2 км, пайшла туды. Па дарозе ўбачыла камень са стрэлкай на Земi, недзе тут я павiнна была выйсцi, калi б усё пайшло па плану 8)
Думала, што ўжо сёння досыць на мяне прыгод, паймаю якое таксо да Гёрэме i ўсё, але навiгатар зноў падказаў, што праз Далiну Галубоў якiя 4 км - i я дома))) Сонца высока, падумала я, i пайшла 8)))
Smile :)
Абышлося без прыгод 8) Сонца ўсё яшчэ было даволi высока, калi я дайшла да Гёрэме.
Трэба было знайсцi яшчэ нешта на вячэру, зайшла ў нейкi рэстаран, выбрала там ежу, каб запакавалi, а пакуль чакала, замовiла па прыгожаму фота з меню каву з марозiвам. Дакладна, гэта быў адзiн з самых смачных напояў у маiм жыццi 8))
Вечаровыя фота ў гатэлi...
I спаць! Заставаўся яшчэ адзiн
поўны дзень у Кападокii 8)