Так, чарговая спроба сабрацца))))
На панядзелак быў запланаваны самы длінны маршрут 8) Таму раніцай я набрала пабольш вады, прыхавала грушу і яблык са сняданку і пайшла шукаць уваход у даліну
Мескенздір. Для гэтага трэба было прайсці міма музею, потым міма кемпінгу, і недзе за ім павярнуць налева. Але тут справа выйшла пара турыстаў і сказалі мне, што царква, да якой ішла сцяжынка справа, зачынена, але можна паглядзець праз вокны. Падзякавала, ну і раз такая справа, пайшла паглядзець гэтую царкву 8))
Фота яшчэ на выхадзе з Гёрэме 8)
Сустрэла мясцовых жыхароў
Паглядзела на адпаведныя часу талісманы на дрэве: маскі замест амулетаў %)
Ну і праз вокны паглядзела, вядома 8)))
Далей усё ж вярнулася да кемпінгу і знайшла за ім паварот на даліну.
Выйшла на камень са стрэлкамі ў абодва бакі і вырашыла ісці направа. Высветлілася, што гэта быў кароткі кавалачак, але затое менавіта там была адна з пазначаных на мапе цэркваў. Штосьці кшталту 11 стагоддзя 8)
Даліна вымыта вадою за шмат гадоў, таму ў ёй шмат месцаў, дзе трэба ісці праз тунэлі, а ў травені вада ці бруд месцамі таксама яшчэ там 8))
Быў момант, калі я выйшла на нейкую вельмі ўжо акуратную сцежку, і зразумела, што гэта было няправільна 8))) Аднекуль выйшаў гаспадар, сказаў, што гэта яго сад, а мне вунь на тую непрыкметную брудную сцежачку, і можа прадаць мне кавы, гарбаты, свежага соку 8)))
Ну, неяк так 8)
Далей маршрут быў зразумелы, скалы крутыя, вожыкасэлфі таксама 8)
Фатограф...
...і вынік 8)
Так, ну яшчэ колькі фота з маршруту..
Мясцовыя фотазоны 8)
Яшчэ ёсць у альбоме, каму раптам мала 8)
Праз некаторы час трэба было ўжо прыглядацца і шукаць паварот на
Чырвоную даліну, знайшла камень з надпісамі, але было не зусім зразумела, што дзе. І тут да мяне выйшаў сабака 8)))
Паглядзеў, папіў вады з лужыны, пайшоў у адным накірунку і азірнуўся, маўляў, ну ты ідзеш, не? Ну пайшла 8)))
Апынулася, што кірунак слушны. Наваколле крыху пачырванела 8)
Праз некаторы час выйшла на чарговы сад, гаспадар там, здаецца, маліўся, ці можа так нешта напяваў, але калі заўважыў мяне, павітаўся і таксама прапанаваў чагосьці купіць. На той момант я выпіла палову вады, таму гранатавы сок быў вельмі дарэчы 8) Пакуль піла, прыйшоў ужо знаёмы сабака 8))
Паглядзела схему далін, зрабіла фота, атрымала ў падарунак кнігу пра Бога на ангельскай 8))) Пайшла далей
І так месцамі даводзілася ісці 8)
Да таго моманту, здаецца, акрамя двух мясцовых жыхароў, я нікога і не бачыла. Тут мяне дагнала цэлая сям'я (ці нават две) польскіх турыстаў з англамоўным гідам. Потым яны мне сустракаліся яшчэ двойчы 8)
Сабака зноў аднекуль выйшаў, калі я думала, ў якім з магчымых накірункаў лепш пайсці, правёў мяне наверх на месца з крутымі відамі, а сам улёгся ў ценю побач 8)))
Пабегала навокал у пошуках лепшага фота 8)
З цікаўнасці забралася па яшчэ адной лесвіцы, потым ледзь спусцілася... А потым высветлілася, што можна было абыйсці 8)))
Унізе зноў усё было зачынена, пакінула каля царквы кніжку пра Бога 8))
Далей па плану была даліна
Ружовая. не адразу зразумела, куды менавіта трэба ісці, навігатар таксама згубіўся, але нарэшце знайшла сцежку і пайшла за новымі клёвымі фотачкамі 8)
Чалавек для масштабу 8)
Яшчэ віды...
Месца для фота
Пакуль рабіла фота з гэтай пляцоўкі, пачула размову недзе ніжэй (чутна там далёка 8)). Убычыла вершніц 8) Яны зрабілі прыпынак мабыць таксама на фота. Убачылі мяне, пакрычалі "лююююдзіііііі!", памахалі адна адной 8)))
Пакуль сама туды спусцілася, яны ўжо паехалі далей. Там была зноў кропка с сокам, кавай, гарбатай, але я вырашыла ісці хутчэй. Але не, ужо прайшла, калі мяне паклікаў прадавец. Амаль як у тым фільме пра склепікі 8))) "Тут царква, вы што, не паглядзіце царкву?" Апынулася, там была адчыненая царква з добра захаванымі фрэскамі 8) Забралася наверх, паглядзела, спусцілася, купіла другі стакан соку за гэты дзень 8))
Карацей, сцежкі, віды, фотачкі 8))
Яшчэ недзе побач была даліна
сабель. Але было не зусім зразумела, дзе ўваход. Навігатар таксама быў не вельмі ўпэўнены. Падлічыла, што светла будзе яшчэ каля двух гадзін, да Гёрэме вяртацца хвілін 30-40, таму ёсць яшчэ час на блуканні. Завярнула ў падобным на патрэбны накірунку, прайшла крыху і наткнулася на чарговую кропку з сокам. Прадавец нечакана настойліва параіў ісці далей, бо там "вельмі цікавая царква, тры паверхі, прыгожыя віды з кожнага, 600 метраў", ну я пайшла. Метраў праз 500 ён дагнаў мяне на машыне 8))) Прапанаваў падвезці. Я адмовілася, далей з'явіўся паварот, у якім на машыне ўжо не праехаць.
Але тут прадавец дагнаў мяне ўжо пешшу, і пайшоў наперадзе 8)) Ісці давялося здаецца больш за 600 метраў, але нарэшце выйшлі да нейкага, калі можна гэта так назваць, будынку ў скале 8) Мой нечаканы гід паказаў уваход і пачаў расказваць, што там было раней. На другім "паверсе" дарэчы сустрэлася яшчэ адна такая імправізаваная экскурсія 8))
Карацей, паглядзелі паверх для жывёл, для людзей, для вінішка 8) Фільтр для вады 8))) Падымацца трэба было па цёмных лесвіцах, старалася не думаць, як буду ісці ўніз) перад апошнім паверхам я... зашчамілася на выхадзе 8)))) Заплечнік на спіне, камера на шыі - і я не здолела прайсці %)) Пад каментар "slow down, slow, slow, don't worry" я нарэшце перакацілася на бок (бывай, чорная вопратка 8))), зняла заплечнік, камеру, і нарэшце выбралася) На самы верх паднімаліся па вядомых толькі майму "гіду" прыступках, з яго дапамогай))) І выбраліся літаральна на дах! Паніка, паніка, немагчымасць паварушыцца ад жаху... і непаўторныя віды навокал 8) (тэлефон для фота даставала таксама з дапамогай гіда, які трымаў мяне за плечы, каб не баялася))))
Спускалася амаль што на спіне праважатага (блін, забыла імя 8)) Калі б за спуск трэба было заплаціць, ужо б не здзівілася) Унізе кажу, крута, але крэйзі. "No crazy - no fun!" - трапны адказ майго гіда 8))
Вырашыла, што ніякіх сабель мне ужо не трэба, досыць на сёння, вярнулася да кропкі з сокам і выпіла трэцюю порцыю за дзень 8) Прадавец параіў побач "best sunset viewpoint" і прапанаваў паглядзець і вяртацца. Падзякавала, паднялася нарэшце з даліны наверх і пайшла ў бок Гёрэме. Напэўна, даліну сабель па дарозе недзе там таксама паглядзела 8)))
Ніяк без лашадак 8)
Калі ўжо амаль дайшла да гатэлю, нейкія мясцовыя дзядзечкі павіталіся, спыталі, як справы, і раптам заўважылі, што я "крыху забрудзілася" 8)) Хаха, у гатэлі думала адразу ў вопратцы і ісці ў душ %) Адмывала пясок, як магла, амаль атрымалася)
На наступны дзень была запланавана экскурсія. І там было яшчэ больш усяго,
працягваю тут ;))) А на сёння гэта ўсё 8)