Няхай жыве...

Nov 13, 2015 15:04



Абурэў, пісака. Калі раней быў проста лаканічным, то цяпер стаў увогуле лапідарным.

Няхай жыве лянота! І разам з ёю - дрэвы.

***

Ціха!

Ты бачыш - ля райскага палісадніка

валтузяцца душы?

Ну вось. Так і думаў:

душышча праведніка

душыцу грэшніка...

(Угу. Душыць).

***

...і верш нарадзіць не ў стане,

і ўсё, што ні злепіць, - крывое.

Не, творцам ніколі не стане

асобіна з рабскай крывёю.

***

Зноў доля мяне абламала

(эх, шчасця няма на зямлі!):

прынёс букіністам Купалу,

а тыя яго не ўзялі.

ver_sv

Previous post Next post
Up