*

Sep 20, 2015 23:38

Адзін з вершаў, што прапанаваў для чарговага выпуску "Брамы":

***

"Звысоку так глядзець а ці ж прыгожа?

Няўжо настолькі моцна састарэў,

што не пазналі хроснага Сярожу?"
         …І загайдаліся галовы дрэў.

"Ой як цікава!" - зашаптаў падлесак.

Сышліся ўсе тутэйшыя звяры

зірнуць на канаплястага падлетка,

што гэты бор калісьці сатварыў.

"А дзе ж той хлопчык жвавенькі чубаты,

што нас хрысціў?"

Няма таго хлапца.

Ёсць дзядзька. Пажылы ды лысаваты,

якому ўжо нядоўга да канца.

І разышліся жыхары лясныя,

і стала ціха-ціха паміж крон.

...Ва ўсім бары не адшукаў сасны я,

што ўпэўнена сказала б: "Ты - ёсць ЁН..."

ver_sv

Previous post Next post
Up